главная | работа и обучение | Квартиры на сутки в Минске
афиша минска | видеопрокат | рестораны | фото достопримечательностей | анекдоты
Главная Киноафиша Минска

ВНИМАНИЕ
Уважаемые организаторы КОНЦЕРТОВ, ФЕСТИВАЛЕЙ, PARTY и других СОБЫТИЙ культурной жизни!
Присылайте ваши новости (желательно с фото) для раздела "Новости афиши"
на info@gandliar.com .

Рейтинг фильмов

фильмы:
0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 : A B C D F G H I J K L M N O P S T U V W X А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я «



ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ

РЕКОМЕНДУЕМ ПОСЕТИТЬ

Панк-аркестр ад гурта «Кашлаты Вох»


Мінскі фольк-панк гурт «Кашлаты Вох» прэзентаваў на партале Ultra-Music.com дэбютны паўнафарматны альбом «Пазаўчора» — вынік трохгадовай студыйнай працы гурта.

— Альбом пачалі запісваць увосень 2010 года. Але студыя, з якой мы супрацоўнічалі, на пэўны час «дала дуба», — распавядаюць музыкі. — У выніку вырашылі пісацца ў гукарэжысёра Ігара Плевіна на студыі ОСМОС, бо мелі ўжо добры досвед, калі запісалі там кавер для трыб’юта Neuro Dubel увесну 2010 года. Дайшлі да студыі адразу пасля «Басоў» у 2011 годзе. Былі п’яныя і вясёлыя, радаваліся, што зараз за тыдзень-два ўсё запішам і станем тлустымі, багатымі і знакамітымі.

Але спадзяванні не спраўдзіліся, і ў пошуках добрага гучання музыкі шматкроць перапісвалі свае партыі. Такім чынам, праца над альбомам зацягнулася на некалькі гадоў.

— Мы імкнуліся стварыць злобны гук у сваім разуменні, накладвалі дублі на розных прымочках, дапісвалі бэк-партыі, дурэлі як толькі маглі. Бо раз альбом студыйны, дык хай ужо на ім будзе эфект панк-аркестра, — распавядае адзін з вакалістаў і дудароў гурта Васіль Саковіч. — Дуду перапісвалі толькі аднойчы. Затое з голасам было сапраўднае катаванне: сарваныя глоткі, выпітыя галоны кефіра і ражанкі, надарваныя ад смеху жываты і пагрызеныя пазногці.

У альбом увайшлі 10 трэкаў, якія добра вядомы слухачам гурта «Кашлаты Вох». Сярод іх песні «13» і «Машыны», якія для альбома былі перапісаны, па словах музыкаў, «з асаблівым цынізмам».

— Агульнай ідэі ў альбоме няма, бо падчас яго запісу ў нашых мазгах адбываліся змены гэтых самых ідэй. Некаторыя рэчы былі зробленыя, калі мы яшчэ толькі пакінулі акустыку і перайшлі да «цяжкога» варыянту, — кажа іншы вакаліст і дудар Вячка Красулін. — Новыя рэчы, такія, як «Заход», — гэта ўжо іншы шлях. Гэтая песня — своеасаблівы мост у будучыню.

Музыкі адзначаюць, што захавалі пераважна фолькавае гучанне альбому, каб вытрымаць яго ў адным стылі. Але ўжо зараз хапае матэрыялу на больш «сацыяльныя» тэмы, які гурт пакіне да наступных запісаў.

— Пачыналі мы яшчэ ў 2007 годзе з фальклорнага матэрыялу, але спецыяльна надавалі яму агрэсіі, панкушнасці. Рэпетавалі то на вуліцы, то дома, час ад часу выступалі на ўсялякіх тэматычных канцэртах і рыцарскіх фэстах, — распавядае Васіль Саковіч. — Праз год, так сталася, мы прыпынілі сваю творчасць, а потым сабраліся ўжо іншым складам. І ў галаве панаваў ужо іншы вецер. Вырашылі граць фольк-панк у больш-менш класічным разуменні. А назву пакінулі. Добрая назва. Выдатная.

Зараз гурт выйшаў у фінал беларускага адбору на фестываль Emergenza, які пройдзе ў траўні. Прыкладна ў гэты ж час адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбома. Спецыяльна да канцэрту гурт плануе зрабіць наклад дыскаў альбому «Пазаўчора».





--

Паслухаць і спампаваць Кашлаты Вох «Пазаўчора» http://ultra-music.com/news/12324

29.03.2013

При использовании материалов ссылка на сайт ГАНДЛЯР обязательна!