Уважаемые организаторы КОНЦЕРТОВ, ФЕСТИВАЛЕЙ, PARTY и других СОБЫТИЙ культурной жизни! Присылайте ваши новости (желательно с фото) для раздела "Новости афиши" на info@gandliar.com .
|
|
|
| |
Гурт ili-ili выдаў беларускамоўны альбом
Гурт ili-ili выдаў свой другі альбом «list». Гэта першы цалкам беларускамоўны рэліз гурта. У альбом увайшло дзесяць трэкаў.
— падчас гастроляў з тэатрам у францыі мы зразумелі, што за мяжой мацней адчуваеш сувязь з радзімай, — кажа ўдзельнік гурта міша зуй. — з гэтага адчування нарадзіўся альбом, які быццам ліст блізкім і самому сабе з-за мяжы. І ён мусіць быць на роднай мове.
На новым альбоме у гурта з’явілася жывая рытм-секцыя: бас-гітарыст аляксандр сіманаў, які таксама грае ў гурце artefact, і бубнач зміцер харытановіч, вядомы па шматлікіх беларускіх гуртах. Акрамя таго у запісе альбома прымалі ўдзел і іншыя музыкі: ганна міркас (скрыпка) і кацярына клімовіч (альт), кантрабасіст уладзімір кудраўцаў. А ў песні «miadџviedzica» разам праспявала анастасія шпакоўская. Па словах музыкаў, удзел новых людзей адбіўся на гучанні іli-ili.
— часам кажуць: «о, тут сінтэзатар як у arcade fire» або «тут падобна на depeche mode», хоць наогул не зразумела, адкуль такое параўнанне, — кажа гукарэжысёр і саўнд-прадусар альбома віталь кулеўскі. — але альбом не падобны на тое, што мы слухаем. Што хацелі, тое і рабілі. Ёсць гурты, якія падабаюцца нам усім, але ў кожнага свае густы. Але атрыманы прадукт — гэта вынік нашага досведу.
Альбом на фізічных носьбітах выдае кампанія «вігма». Да прэзентацыі альбома прымеркаваны вялікі канцэртны тур. Музыкі ўжо выступілі ў віцебску і бабруйску, хутка адбудуцца канцэрты ў мінску (5 снежня) і магілёве (18 снежня).
--
Паслухаць і спампаваць альбом ili-ili «list»: http://ultra-music.com/news/17027
26.11.2013
|